
Выйграйце 100 беларускіх рублёў ад радыё Relax і “Камунаркі” да дня ўсіх закаханых
14 лютага – дзень усіх закаханых. Радыё Relax прапануе вам сустрэць яго ў рамантычнай атмасферы. А стварыць яе вы зможаце з дапамогай 100 беларускіх рублёў ад лёгкага ды спакойнага радыё і “Камунаркі”.
Для таго каб атрымать гэтыя грошы, проста напішыце нам гісторыю вашага кахання. Распавядзіце пра вашу першую сустрэчу, пра прапанову шлюбу, пра першы пацалунак альбо проста ўспомніце самы яркі момамант вашых адносін. Даслаць нам гісторыю вы можаце з дапамогай спецыяльнай формы, якая знаходзіцца ніжэй, на гэтай старонцы. Таксама вы можаце далучыць да вашай гісторыі фотаздымак, але гэта не абавязкова.
Ваша гісторыя можа быць як на беларускай, так і на рускай мове. Даслаць гісторыю трэба да 18 гадзін 13 лютага. А 14 лютага ў дзень усіх закаханых, мы абярэм 10 лепшых, на наш погляд, гісторый, агучым іх у эфіры радыё Relax і падорым іх аўтарам па 100 беларускіх рублёў.
Гісторыі мы будзем агучваць кожную гадзіну з 8 раніцы да 18 вечара.
Няхай гісторыя вашага кахання стане натхненнем для іншых, а цукеркі ад “Камунаркі” прынясуць вам асалоду ў дзень усіх закаханых.
Партнёр акцыі - “Камунарка”
Падрабязныя правілы ўдзелу ў акцыі чытайце тут