
Выйграйце рамантычныя выхадныя ў Renaissance Minsk Hotel у Дзень усіх закаханых ад радыё Relax
Хутка мы будзем святкаваць Дзень усіх закаханых. Радыё Relax шукае “Ідэальную пару”, каб дапамагчы вам правесці гэтае свята сам-насам са сваёй другой паловай.
Каб вашы пачуцці сталі яшчэ мацней, мы падорым закаханым незабыўныя выхадныя ў “Renaissance Minsk Hotel”. Вас чакае нумар на дзве асобы, сняданак у рэстаране “Арборэа”, наведванне басейна, джакузі і фінскай сауны.
Для ўдзелу ў конкурсе проста дашліце нам фотаздымак вашай ідэальнай закаханай пары з дапамогай спецыяльнай формы, якая знаходзіцца ніжэй.
12 лютага мы вылучым лепшы фотаздымак і падорым яго аўтару незабыўныя выхадныя ў “Renaissance Minsk Hotel”. Імя пераможцы мы абавязкова надрукуем на гэтай старонцы ў 12:00 12-га лютага.
Вашы фотаздымкі прымаюцца да 10:00 12-га лютага.
Увага! Вы можаце набыць “Рамантычны пакет” у “Renaissance Minsk Hotel” самастойна і атрымаць у падарунак бясплатны сертыфікат на дваіх на смачны бранч у “Renaissance Minsk Hotel”. Для гэтага пры браніраванні скажыце кодавае слова “Радыё Relax”. Браніраванне і падрабязная інфармацыя па тэлефоне 8 017 309 90 99.
Вялікі дзякуй усім слухачам радыё Relax за неверагодна прыгожыя і пяшчотныя фотаздымкі, якія вы дасылалі нам для ўдзелу ў акцыі да Дня ўсіх закаханых. Пераможцай конкурсу “Ідэальная пара” стаў фотаздымак ад Іллі Васюкова. Мы віншуем Іллю і дзякуем усім удельнікам. Вы лепшыя!
Было вельмі складана вылучыць пераможцу. Усёй камандай радыё Relax мы доўга спрачаліся, потым галасавалі, потым ізноў спрачаліся.
Нам спадабаліся яшчэ два фотаздымка. І мы дорым Куніцкаму Сяргею і Святлане Якімавай куфлі для шампанскага кожнаму пераможцу.