Наши радиочастоты
  • Мінск87.5
  • Гомель98.5
  • Слонім90.2

Выйграйце рамантычныя выхадныя ў Renaissance Minsk Hotel

Выйграйце рамантычныя выхадныя ў Renaissance Minsk Hotel

Выйграйце рамантычныя выхадныя ў Renaissance Minsk Hotel у Дзень усіх закаханых ад радыё Relax

Хутка мы будзем святкаваць Дзень усіх закаханых. Радыё Relax шукае “Ідэальную пару”, каб дапамагчы вам правесці гэтае свята сам-насам са сваёй другой паловай.

 

Каб вашы пачуцці сталі яшчэ мацней, мы падорым закаханым незабыўныя выхадныя ў “Renaissance Minsk Hotel”. Вас чакае нумар на дзве асобы, сняданак у рэстаране “Арборэа”, наведванне басейна, джакузі і фінскай сауны. 

 

Для ўдзелу ў конкурсе проста дашліце нам фотаздымак вашай ідэальнай закаханай пары з дапамогай спецыяльнай формы, якая знаходзіцца ніжэй. 

 

12 лютага мы вылучым лепшы фотаздымак і падорым яго аўтару незабыўныя выхадныя ў “Renaissance Minsk Hotel. Імя пераможцы мы абавязкова надрукуем на гэтай старонцы ў 12:00 12-га лютага.

 

Вашы фотаздымкі прымаюцца да 10:00 12-га лютага

 

Увага! Вы можаце набыць “Рамантычны пакет” у “Renaissance Minsk Hotel” самастойна і атрымаць у падарунак бясплатны сертыфікат на дваіх на смачны бранч у “Renaissance Minsk Hotel”. Для гэтага пры браніраванні скажыце кодавае слова “Радыё Relax”. Браніраванне і падрабязная інфармацыя па тэлефоне 8 017 309 90 99.

 

 

Вялікі дзякуй усім слухачам радыё Relax за неверагодна прыгожыя і пяшчотныя фотаздымкі, якія вы дасылалі нам для ўдзелу ў акцыі да Дня ўсіх закаханых. Пераможцай конкурсу “Ідэальная пара” стаў фотаздымак ад Іллі Васюкова. Мы віншуем Іллю і дзякуем усім удельнікам. Вы лепшыя!
Было вельмі складана вылучыць пераможцу. Усёй камандай радыё Relax мы доўга спрачаліся, потым галасавалі, потым ізноў спрачаліся. 
Нам спадабаліся яшчэ два фотаздымка. І мы дорым Куніцкаму Сяргею і Святлане Якімавай куфлі для шампанскага кожнаму пераможцу.