Наши радиочастоты
  • Мінск87.5
  • Гомель98.5
  • Слонім90.2
  • Баранавічы97.0

Выйграйце рамантычныя выхадныя ў атэлі "Пекін"

Выйграйце рамантычныя выхадныя ў атэлі "Пекін"

14 лютага – дзень усіх закаханых. Радыё Relax прапануе вам сустрэць яго ў рамантычнай атмасферы.

Выйграйце незабыўныя выхадныя ў атэлі "Пекін". Вас чакае нумар “Люкс” на двух асоб, сняданак і рамантычная вячэра ў рэстаране “Сезоны”.

Для таго каб атрымаць гэты падарунак, проста напішыце нам гісторыю вашага кахання. Распавядзіце  пра вашу першую сустрэчу, пра прапанову шлюбу, пра першы пацалунак альбо проста ўспомніце самы яркі момант вашых адносін. Даслаць нам гісторыю вы можаце з дапамогай спецыяльнай формы, якая знаходзіцца ніжэй, на гэтай старонцы. Таксама  вы можаце далучыць да вашай гісторыі фотаздымак, але гэта не абавязкова. 

Ваша гісторыя можа быць як на беларускай, так і на рускай мове. Даслаць гісторыю трэба да 18:00 гадзін 10 лютага. А 11 лютага, мы абярэм лепшую, на наш погляд, гісторыю і падорым яе аўтару незабыўныя выхадныя ў атэлі "Пекін".

Няхай гісторыя вашага кахання стане натхненнем для іншых.

 

Вялікі дзякуй усім слухачам радыё Relax за неверагодна прыгожыя гісторыі, якія вы дасылалі нам для ўдзелу ў конкурсе да Дня ўсіх закаханых. Пераможцай конкурсу “Гісторыя кахання” стала  Настасся Сарокіна. Мы віншуем Настассю і дзякуем усім удельнікам. Вы лепшыя!

 

Мы работаем с персональными данными пользователей, которые храним и обрабатываем в соответствии с законодательством Республики Беларусь. Заполняя форму, Вы подтверждаете своё ознакомление с Политикой в отношении обработки персональных данных ООО «Ваше Телевидение» и даёте Согласие на обработку персональных данных.